Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта наўзамен на сыр і тварог. Як Беларусь гандлюе ў Эўразійскім саюзе


Ілюстрацыйнае фота.

Што прадавалі адзін аднаму чальцы Эўразійскага саюзу ў 2018 годзе. Журналісты праекту RFE/RL «Настоящее время» прааналізавалі адкрытыя дадзеныя Эўразійскай эканамічнай камісіі аб гандлі па выніках 2018 году і высьветлілі, хто ўнутры аб’яднаньня прадае больш тавараў.

Паводле дадзеных Эўразійскай эканамічнай камісіі, абʼём узаемнага гандлю таварамі паміж удзельнікамі Эўразійскага эканамічнага саюзу за студзень-сьнежань 2018 году склаў $59,7 млрд. Пры гэтым на Армэнію і Кіргізстан прыпадае толькі 2,2%, Казахстан — 9,9%, Беларусь — 23,3%. Узаемны гандаль Расеі зь іншымі ўдзельнікамі саюзу складае 64,6% агульнага абʼёму рынка.

Цуды ўзаемнага гандлю ў ЭАЭС

  • Па выніках 2018 году ўсе краіны ЭАЭС паказалі станоўчы рост абʼёмаў узаемнага гандлю.
  • Армэнія прадэманстравала найбольшыя тэмпы росту сярод усіх удзельнікаў ЭАЭС. За год абʼём экспарту павялічыўся на 20,7% і склаў $689 млн.
  • Казахстанскі экспарт вырас на 12% да $5,9 млрд.
  • Экспарт Расеі ў дзяржавы ЭАЭС вырас на 11,5%.
  • Кіргізстан павялічыў экспарт на 5% адносна 2017 году.
  • Самы павольны рост экспарту ў 2018 годзе паказала эканоміка Беларусі — 1,8% адносна вынікаў 2017 году.
  • Расея па выніках году нарасьціла свой экспарт на $4 мільярды, і сёньня яна застаецца адзінай краінай у ЭАЭС са станоўчым сальда гандлёвага балянсу — агульны кошт прададзеных краінай тавараў перавышае кошт набытых.

Што прадае і купляе Беларусь

Беларусь — адзін з асноўных партнэраў Расеі (больш за 20% расейскага экспарту), галоўны экспарцёр сыру і тварагу ў дзяржавы ЭАЭС і імпарцёр нафтапрадуктаў.

​У Беларусі самае вялікае адмоўнае сальда гандлёвага балянсу сярод удзельнікаў эканамічнага саюзу — $8 млрд 705 млн.

Беларусь экспартуе ў краіны ЭАЭС грузавыя аўтамабілі, сыры і тварог, ялавічыну, масла, трактары і цягачы, малако і вяршкі (згушчаныя і сухія), дэталі для аўтамабіляў і трактароў, мэблю, мяса і птушку, плястыкавую тару.

Краіна імпартуе сырую нафту, уключаючы газавы кандэнсат, прыродны і звадкаваны газы, нафтапрадукты, легкавыя аўтамабілі, адкіды і лом чорных мэталяў, дэталі для аўтамабіляў і трактароў, апаратуру сувязі, электрычныя рухавікі і генэратары.

Расея ў ЭАЭС прадае больш, чым купляе

Сьвідравая ўстаноўка на нафтавым радовішчы, Ніжнявартаўск, Расея.
Сьвідравая ўстаноўка на нафтавым радовішчы, Ніжнявартаўск, Расея.

Расея — найбуйнейшы гулец на рынку ЭАЭС і адзіная краіна, якая прадае ўдзельнікам саюзу больш, чым у іх купляе.

Гандлёвы балянс РФ па выніках 2018 году склаў амаль $19 млрд. За мінулы год Расея павялічыла экспарт больш чым на $4 млрд — да $38 млрд 679,9 млн, зь якіх на экспарт сырой нафты і нафтапрадуктаў прыйшлося $9,8 млрд.

Расея пастаўляе на рынак ЭАЭС ня толькі энэрганосьбіты. ЭАЭС — вялікі рынак збыту для прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтамабілі, шыны, мэталі і вырабы з іх, хлеб, шакаляд, бытавую тэхніку, мэблю і іншыя катэгорыі тавараў.

У 2018 годзе больш за 68% усяго экспарту легкавых аўтамабіляў і 29% пнэўматычных шын, вырабленых у Расеі, прыйшлося на краіны ЭАЭС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG