Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка аб’явіў вымовы чыноўнікам за нявыплату заробкаў

Занядбаная сельская гаспадарка
Занядбаная сельская гаспадарка

Аляксандар Лукашэнка аб’явіў вымовы кіраўнікам Віцебскага і Магілёўскага абласных выканаўчых камітэтаў.

Як паведамляе прэзыдэнцкая прэсавая служба, Лукашэнка падпісаў распараджэнне «Аб прыцягненьні да дысцыплінарнай адказнасьці», у адпаведнасці зь якім старшыням Віцебскага абласнога выканкаму Мікалаю Шарсьнёву і Магілёўскага Ўладзімеру Даманеўскаму аб’яўлена вымова за незабеспячэньне выкананьня даручэньня прэзыдэнта.

Падстава — несвоечасовая выплата заработнай платы ў арганізацыях дзяржаўнай формы ўласнасьці.

Абодва рэгіёны адносяцца да праблемных. Паводле Белстату, найменшы мэдыянны заробак якраз у Віцебскай вобласьці — 670 рублёў. Шаркаўшчына ўжо некалькі гадоў запар застаецца найбяднейшым раёнам краіны, дзе прыбыткі не перавышаюць 300 рублёў, і тое выплочваюцца са шматмесячнымі затрымкамі.

А ў пачатку 2019 году сумнае лідэрства захапіў Мсьціслаўскі раён Магілёўшчыны.

XS
SM
MD
LG