Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў законы аб штрафах за фальшывыя навіны і непавагу да ўлады


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 18 сакавіка падпісаў прынятыя раней Дзярждумай і Саветам Фэдэрацыі законы аб забароне распаўсюду непраўдзівай грамадка значнай інфармацыі («фэйкавых» навін) і аб непавазе да ўлады.

Яны ўводзяць штрафы:

  • 100 тысяч рублёў за распаўсюд інфармацыі, «якая абражае чалавечую годнасьць і грамадзкую мараль, праяўляе відавочную непавагу да грамадзтва, дзяржавы, афіцыйных дзяржаўных сымбаляў РФ, Канстытуцыі РФ або органаў, якія ажыцьцяўляюць дзяржаўную ўладу ў РФ». За паўторнае парушэньне паводле гэтага артыкулу пагражае штраф да 200 тысяч рублёў або арышт на тэрмін да 15 сутак.
  • за «фэйкавыя» навіны цяпер у Расеі пагражае штраф ад 30 тысяч да 100 тысяч рублёў для грамадзян, ад 60 тысяч да 200 тысяч для службовых асоб і ад 200 да 500 тысяч рублёў для юрыдычных асоб. Закон таксама патрабуе «неадкладнага выдаленьня» такіх навін на патрабаваньне Раскамнагляду.

Раней Савет па правах чалавека пры прэзыдэнце РФ рэкамэндаваў адхіліць гэтыя законы, а расейскія журналісты і блогеры называлі законы аб штрафах за фэйкавыя навіны «рэжымам прамой цэнзуры». Паводле іх словаў, такімі навінамі ў цяперашняй Расеі лёгка могуць быць прызнаныя журналісцкія расьсьледаваньні, што раскрываюць факты, якія ўлады афіцыйна не пацьвярджаюць, напрыклад, расьсьледаваньне выбухаў у Магнітагорску.

У сваю чаргу асноўны аўтар законапраектаў дэпутат Андрэй Клішас назваў крытычныя заўвагі членаў СПЧ палітызаванымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG