Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтам БНТУ зрабілі вялікія выходныя празь Дзень Волі?


«Сьвята незалежнасьці» ў Менску, 25 сакавіка 2018 году
«Сьвята незалежнасьці» ў Менску, 25 сакавіка 2018 году

Блогер Nexta апублікаваў у сваіх тэлеграм-каналах паведамленьні студэнтам БНТУ: кіраўніцтва ўнівэрсытэту выпраўляе іншагародніх студэнтаў дадому з 23 да 26 сакавіка празь Дзень Волі.

​З паведамленьняў вынікае, што студэнтам трэба будзе напісаць заяву на вызваленьне ад заняткаў. Знаходзіцца ў гэтыя дні ў інтэрнатах нібыта забаронена, «вярнуцца можна 26-га ўвечары».

Як сказаў Свабодзе Сьцяпан Пуціла, вядомы пад нікам Nexta, усе гэтыя паведамленьні пераслалі яму студэнты БНТУ.

Свабода спраўдзіла гэтую інфармацыю ў прарэктара БНТУ Юрыя Мікалайчыка:

«Ды не, не зьвязана гэта зь ніякім Днём Волі... І якія заявы? Упершыню пра гэта чую».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG