Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пасаду прэзыдэнта Славаччыны ў 2 туры будуць змагацца грамадзкая актывістка і эўракамісар


Зузана Чапутава
Зузана Чапутава

Паводле папярэдніх вынікаў, у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Славаччыне выходзяць 45-гадовая юрыстка Зузана Чапутава і 53-гадовы віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Мараш Шэўчавіч.

Паводле папярэдніх вынікаў, у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Славаччыне выходзяць 45-гадовая юрыстка Зузана Чапутава і 53-гадовы віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Мараш Шэўчавіч.

Зузана Чапутава — адвакатка і грамадзкая актывістка, віцэ-прэзыдэнт пазапарлямэнцкай партыі «Прагрэсіўная Славаччына». У 1 туры выбараў яна набрала каля 40%.

Зузана Чапутава здабыла вядомасьць дзякуючы сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыі. Яна змагалася за спыненьне выкарыстаннья смецьцевага палігону ў горадзе Пэзінак (Браціслаўскі край), які, на яе думку, засьмечваў навакольнае асяродзьдзе. Пасьля таго, як на яе бок стала большасьць жыхароў, мясцовыя ўлады былі вымушаныя выканаць патрабаваньні Чапутавай і спыніць дзейнасьць аб’екта.

Мараш Шэўчавіч, які набраў каля 19% — чэхаславацкі, а потым славацкі дыплямат, віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі, якога падтрымлівае кіруючая партыя Smer (Напрамак) на чале зь яе старшынём, былым прэм’ерам Робеэртам Фіца.

У выбарах удзельнічалі 13 кандыдатаў. Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў адбудзецца 30 сакавіка.

У выпадку, калі выбарцы аддадуць у другім туры свае галасы Зузане Чапутавай, яна стане першай у гісторыі Славаччыны жанчынай-прэзыдэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG