Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце дапусьцілі магчымасьць пераносу Brexit


Апошнім тэрмінам выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу можа стаць пачатак ліпеня, заявіў Антоніё Таяні. Brexit без пагадненьня з Брусэлем, на ягоную думку, стане катастрофай для брытанскай эканомікі, паведамляе Deutsche Welle.

Тэрмін выхаду Вялікай Брытаніі з складу Эўразьвязу можа быць перанесены «ня больш чым на некалькі тыдняў», заявіў старшыня Эўрапарлямэнту Антоніё Таяні выданьню нямецкай мэдыягрупы Funke 9 сакавіка.

Апошнім тэрмінам для Brexit можа стаць тады пачатак ліпеня, дадаў ён. Пры гэтым брытанцы «ў любым выпадку павінны назваць нам прычыну пераносу», адзначыў Таяні. Ён выказаў здагадку, што гаворка можа ісьці пра час, неабходны для новых выбараў ці новага рэфэрэндуму.

Старшыня Эўрапарлямэнту асабліва падкрэсьліў неабходнасьць пазьбегнуць «самай вялікай памылкі» — хаатычнага Brexit без пагадненьня з Брусэлем. Падобная сытуацыя, на думку Таяні, стала б неспрыяльнай для Эўразьвязу і «катастрофай для брытанскай эканомікі». У той жа час Таяні выключыў магчымасьць перагляду ўзгодненага ў лістападзе дакумэнта аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу.

14 лютага прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй не змагла пераканаць парлямэнтароў у Палаце абшчын падтрымаць яе курс па Brexit. 8 сакавіка Мэй заявіла, што калі парламент не падтрымае пагадненьне ўраду аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЭЗ або перанясе яго, Brexit наогул можа не адбыцца.

Выхад Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу заплянаваны на 29 сакавіка. Бакі да гэтага часу не зацьвердзілі пагадненьне аб адносінах пасьля выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу. Калі гэтага ня зробяць, адбудзецца так званы «жорсткі Brexit», які, як асьцерагаюцца, можа выклікаць вялікі хаос як у Вялікай Брытаніі, так і ў Эўразьвязе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG