Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральнікаў «Мужчынскай дзяржавы» расейскі суд паслаў у калёнію


У расейскім Хабараўску суд вынес прысуд чатыром абвінавачаным у стварэньні экстрэмісцкай супольнасьці «Мужчынская дзяржава». Пра гэта «Медиазоне» распавяла маці аднаго зь фігурантаў справы Натальля Абросава.

Усе фігуранты — студэнты. 21-гадовага сына Абросавай і 19-гадовага Аляксандра Ісакава прысудзілі да двух гадоў і трох месяцаў калёніі агульнага рэжыму за ўдзел у экстрэмісцкай супольнасьці. Яшчэ двое —20-гадовы Сяргей Жарабцоў і яго аднагодак Віктар Карташоў — атрымалі па чатыры гады калёніі за стварэньне экстрэмісцкай супольнасьці з пазбаўленьнем права займацца дзейнасьцю, зьвязанай з сацсеткамі і інтэрнэтам тэрмінам на два гады.

Паводле вэрсіі сьледзтва, двое маладых людзей стварылі супольнасьць, «заснаваную на ідэях нацыяналізму і патрыярхату». Яны вучыліся вырабляць і ўжываць выбухоўку, а таксама плянавалі «публічна распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы, падпалы гандлёвых кропак і напады на асоб неславянскіх зьнешнасьці», цытуе прадстаўніка Сьледчага камітэту ТАСС.

Маладых людзей затрымалі ў сьнежні 2017 году. Усе яны прызналі віну.

Справу «Мужчынскай дзяржавы» параўноўваюць са справай «Новай велічы»: сярод удзельнікаў гэтай групы таксама апынуўся інфарматар ФСБ.

У Ніжнім Ноўгарадзе ў сьнежні 2018 году адміністратар і стваральнік групы Вконтакте «Мужчынская дзяржава» Уладзіслаў Пазьнякоў атрымаў два гады пазбаўленьня волі за распальваньне нянавісьці да жанчын.

Закрытая група «Мужчынская дзяржава»налічвае больш за 155 тысяч падпісчыкаў. Паводле інфармацыі «Інтэрфаксу», у ёй абмяркоўвалі паводзіны расіянак з замежнымі заўзятарамі падчас Чэмпіянату сьвету. Такія ж групы ў Вконтакте, акрамя Хабараўска і Ніжняга Ноўгарада, ёсьць у іншых гарадах Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG