Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што задумалі зьмяніць у правілах прызыву ў беларускае войска. Каротка


Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 26 студзеня правёў нараду з Саветам бясьпекі, дзе абмяркоўваў магчымыя зьмены ў правілах прызыву ў войска. Якія менавіта зьмены могуць быць прынятыя, прадстаўнікі Міністэрства абароны расказалі 5 сакавіка на дзяржаўным тэлеканале СТВ.

Магчыма (але не дакладна — ніякія дакумэнты яшчэ не падпісаныя), што:

  • тэрміновую службу ў войску ўключаць у мінімальны страхавы стаж;
  • адтэрміноўку ад службы для атрыманьня адукацыі будуць даваць толькі адзін раз;
  • студэнтам, якія адслужылі, будзе давацца прыярытэт у атрыманьні жытла ў інтэрнаце;
  • абітурыентам будуць ладзіць заняткі на падрыхтоўчых аддзяленьнях за кошт бюджэту;
  • у выпадку няяўкі ў ваенкамат прызыўніку забароняць выезд з краіны;
  • на дзяржаўную службу ня будуць браць тых, хто ўхіляўся ад войска.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG