Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качанава ад імя Лукашэнкі прапанавала Раманчуку стратныя калгасы на выбар


Яраслаў Раманчук

Эканаміст Яраслаў Раманчук пасьля «Вялікай размовы» ў Аляксандра Лукашэнкі быў выкліканы ў прэзыдэнцкую адміністрацыю — яму прапанавалі ўзначаліць стратны калгас. Пра гэта ён расказаў у эфіры «Эўрарадыё».

Выступ Раманчука ператварыўся ў спрэчку з кіраўніком краіны. Экспэрт даводзіў недахопы цяперашняй эканамічнай мадэлі, Аляксандар Лукашэнка не пагаджаўся, хоць і прапанаваў скласьці сьпіс канкрэтных прапаноў і перадаць у Адміністрацыю.

Сам жа Лукашэнка параіў Раманчуку «зазямліцца» і паспрабаваць сябе на чале стратнага калгасу. Неўзабаве так і здарылася — кіраўніцтва адміністрацыі падрыхтавала сьпіс такіх гаспадарак.

«Пачуцьцё гумару, аднак, у Аляксандра Рыгоравіча адмысловае, — падзяліўся эканаміст сваім уражаньнем. — Лукашэнка сказаў пра стратны калгас — і вось у працяг гэтага сяброўскага тролінгу адміністрацыя прэзыдэнта падабрала мне чатыры сельгасарганізацыі... Пасьмяяліся, пажартавалі разам з Натальляй Іванаўнай Качанавай і яе намесьнікам Мікалаем Генадзевічам Снапковым — і дамовіліся сур’ёзна паразмаўляць наконт выкананьня сярэднетэрміновай праграмы «Беларусь — 100 млрд даляраў ВУП у 2025 годзе».

Адразу пасьля заканчэньня «Вялікай размовы» Яраслаў Раманчук сказаў Свабодзе, што яшчэ не настолькі праштрафіўся, каб атрымаць «у падарунак» калгас — адрозна ад былых пракурораў, гендырэктараў заводаў і высокіх чыноўнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG