Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор папрасіў суд пакараць экс-старшыню Гомельскага райвыканкаму на 10 гадоў турмы


Суд над былым старшынем Гомельскага райвыканкаму Аляксандрам Сітніцам за хабар і перавышэньне ўлады. 4 сьнежня 2019 году
Суд над былым старшынем Гомельскага райвыканкаму Аляксандрам Сітніцам за хабар і перавышэньне ўлады. 4 сьнежня 2019 году

4 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля адбыліся судовыя спрэчкі ў крымінальнай справе былога кіраўніка Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы, які абвінавачваецца ў хабарніцтве і перавышэньні ўлады. Пракурор папрасіў пакараць чыноўніка 10 гадамі пазбаўленьня волі.

Паводле прадстаўніка пракуратуры Паўла Цішкоўскага, у судзе віна Аляксандра Сітніцы была даказаная цалкам — матэрыяламі справы, паказаньнямі сьведак.

Пацярпелыя — а імі прызнаны кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёну, у судовых спрэчках адзначылі, што не панесьлі ніякай шкоды, а Сітніцу ведаюць як «талковага і прыстойнага кіраўніка». «Тое, што яму прад’явілі, можна прад’явіць любому кіраўніку», — заўважыў Дзьмітры Корж, былы дырэктар КСУП «Усход».

За што судзяць?

Асноўнае абвінавачаньне ў тым, што Аляксандар Сітніца браў хабары ад прадстаўнікоў камэрцыйных структураў за лабіяваньне іх інтарэсаў. У прыватнасьці, за атрыманьне зямельнага ўчастку для будаўніцтва прадпрыемства, паскарэньне бюракратычных працэдур, «выбіваньне» з калгасаў аплаты за паслугі прыватных структур. Пацярпелымі ў справе прызналі тры прадпрыемствы: Гомельскі райжылкамгас; экспэрымэнтальную базу «Каранёўскую»; КСУП «Урыцкае».

Як і чым браў?

Першы эпізод абвінавачваньня зьвязаны з рамонтам аўтамабіля. Аляксандар Сітніца прасіў знаёмага прадпрымальніка знайсьці чалавека для афармленьня на сябе «Міцубісі Паджэра». Прадпрымальнік ня толькі знайшоў чалавека (работніка іх прадпрыемства), але і аплаціў дзяржаўную рэгістрацыю аўта і першы этап страхавога збору. «Міцубісі» патрабаваў рамонту, запчастак, зімовых шынаў — гэтымі клопатамі старшыня райвыканкаму абцяжарваў ці знаёмых прадпрымальнікаў, ці кіраўнікоў калгасаў.

Другі, трэці і наступныя эпізоды магчымай злачыннай дзейнасьці экс-чыноўніка зьвязаныя з рамонтамі ягонай уласнай кватэры, жытла цешчы, добраўпарадкаваньня лецішча жонкі і будаўніцтва там лазьні.

Паводле абвінавачаньня, кіраўнік камэрцыйнай структуры аплаціў за Сітніцу ў будаўнічай краме: электрычны інструмэнт; краны для сантэхнікі; трубы, «калены»; кафлю; клей; дрот; арматуру; 300 цаглін; пясок; фарбу; унітаз.

Усё гэта было патрэбна для будаўніцтва лазьні на лецішчы і рамонту ў кватэрах.

Паводле пракурора, кіраўнік раёну без аплаты браў у фірмовых крамах гаспадарак «Цяплічнае» і «Ўсход» сьвежыя і салёныя агуркі, памідоры, квашаную капусту, вэнджаную каўбасу, бараніну.

Для сваіх патрэбаў на лецішчы Аляксандар Сітніца таксама ўзяў у гаспадарцы рулён саломы, а таксама скарыстаўся дзяржаўнай тэхнікай, каб прывезьці салому на дачу.

Калгасы, дзе Сітніца браў прадукты, панесьлі шкоду ад 40 да 60 рублёў. Да суду Сітніца вярнуў прадпрыемствам гэтыя сродкі.

Прадукты былі патрэбны ня толькі для самога чыноўніка, ягонай жонкі і дзяцей. Неяк Сітніца ладзіў прыём замежнай дэлегацыі. Пры гэтым скарыстаўся (без аплаты) паслугамі комплексу для адпачынку, які належыць Гомельскаму райжылкамгасу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG