Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна атрымлівае дэталі для ваеннай тэхнікі кантрабандай з Расеі

Юры Луцэнка
Юры Луцэнка

Украіна атрымлівае частку дэталяў для ваеннай тэхнікі кантрабандай з Расеі. Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка. Паводле яго, вялікая колькасьць вузлоў і агрэгатаў вырабляецца выключна ў Расеі, а стварэньне такой вытворчасьці на тэрыторыі Ўкраіны будзе каштаваць «мільярдных капіталаўкладаньняў».

У сувязі з гэтым, як заявіў Луцэнка, кантрабандны шлях зьяўляецца прымальным «для ваюючай краіны». Пры гэтым ён дадаў, што «непрымальнай» зьяўляецца «грубая нажыва на такім бізнэсе».

На гэтым тыдні ўкраінскія СМІ паведамілі аб магчымым дачыненьні да крадзяжоў у абароннай сфэры людзей з атачэньня прэзыдэнта краіны Пятра Парашэнкі. Па дадзеных выданьня Bihus.info, сын намесьніка кіраўніка Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны прадаваў кантрабандныя расейскія дэталі ўкраінскім прадпрыемствам у 2-4 разы даражэй іх рэальнага кошту. Парашэнка запатрабаваў ад праваахоўных органаў правесьці тэрміновую праверку інфармацыі, выкладзенай у расьсьледаваньні журналістаў.

XS
SM
MD
LG