Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынгу найздаравейшых краінаў Беларусь на 81-м месцы са 169


©Shutterstock

Часопіс Bloomberg апублікаваў рэйтынг найздаравейшых краінаў сьвету ў 2019 годзе. Гішпанія, якая яшчэ два гады таму была на 6-м месцы, цяпер названая самай здаровай краінай сьвету.

У дзясятку найздаравейшых увайшлі таксама (ад вышэйшага месца да ніжэйшага) Італія, Ісьляндыя, Японія, Швайцарыя, Швэцыя, Аўстрыя, Сынгапур, Нарвэгія і Ізраіль.

Беларусь паставілі на 81-е месца са 169 магчымых. Польшча заняла 40-е месца, Украіна — 93-е, Расея — 95-е.

Найлепшы вынік сярод краінаў былога СССР у Эстоніі — 32-е месца (тады як у ЗША 35-е), сярод краінаў былога Варшаўскага блёку ў Славэніі — 24 месца. Беларусь адстае ў «здаровасьці» таксама ад Чэхіі (29-е месца), Харватыі (31), Чарнагорыі (41), Босьніі (42), Альбаніі (43), Славакіі (45), Вугоршчыны (48), Македоніі (56)…

У рэйтынгу Bloomberg улічваецца сьмяротнасьць ад хваробаў, працягласьць жыцьця, рызыкі ад курэньня, алькагалізму, наркаманіі і атлусьценьня, умовы экалёгіі і доступ да пітной вады.

Брытанскі аналітычны цэнтар Legatum Institute нядаўна абнаўляў падобны рэйтынг, у якім паставіў на першае месца Сынгапур, а Беларусь — на 75-е месца са 149 краінаў.

Польшчу ў тым рэйтынгу паставілі на 41-е месца, Расею на 90-е, Украіну на 137-е, а Гішпанію, якая лідавала ў рэйтынгу Bloomberg, толькі на 22-е месца.

Місія «Паліклініка». Вэб-гульня Свабоды >>>

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG