Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы паміраюць ад няправільнага харчаваньня. Краіна сярод лідэраў у сьвеце


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Навукоўцы Енскага ўнівэрсытэта імя Фрыдрыха Шылера склалі рэйтынг краін з самым высокім узроўнем сьмяротнасьці празь няправільнае харчаваньне. Першыя 10 пазыцыяў у ім займаюць краіны былога СССР.

Дасьледаваньне праведзена па заказу Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, у ім прааналізаваны дадзеныя 51 краіны эўрапейскага рэгіёну СААЗ за пэрыяд з 1990 па 2016 год.

На першым месцы ў рэйтынгу — Узбэкістан: там на 100 тысяч чалавек прыпадае 394 сьмяротных выпадку, прычынай якіх стала дрэннае харчаваньне. Штогод у гэтай краіне каля 65 тысяч чалавек паміраюць ад сардэчна-сасудзiстых захворваньняў, таксама выкліканых шкоднай ежай.

У першую дзясятку краін з самым высокім узроўнем сьмяротнасьці з прычыны няправільнага харчаваньня патрапілі постсавецкія краіны:

  1. Узбэкістан (394 выпадкі сьмерці на 100 тысяч чалавек)
  2. Туркмэністан (376)
  3. Кыргізстан (350)
  4. Украіна (349)
  5. Малдова (328)
  6. Азэрбайджан (319)
  7. Беларусь (313)
  8. Таджыкістан (310)
  9. Казахстан (306)
  10. Расея (291)

Аўтары дасьледаваньня сьцьвярджаюць, што жыхары гэтых краін пацярпелі ад хвароб, выкліканых высокім утрыманьнем у ежы солі і нізкім спажываньні ў ежу агародніны, арэхаў і суцэльнага збожжа.

Сытуацыя ў заходнеэўрапейскіх краінах нашмат лепш, чым у Азіі і Усходняй Эўропе. Адзінай краінай у гэтым рэгіёне, дзе ў 2016 годзе больш за 100 тысяч чалавек памерлі праз хваробы, зьвязаны з рацыёнам харчаваньня, стала Нямеччына. Лепш за ўсё, па дадзеных навукоўцаў, сілкуюцца жыхары Гішпаніі, Ізраіля і Францыі: у гэтых краінах праз нездаровае харчаваньне памерла ад 43 да 46 чалавек на 100 тысяч.

Навукоўцы сьцьвярджаюць, што з дапамогай збалянсаванай дыеты можна прадухіліць прыкладна кожную пятую заўчасную сьмерць. Па іх дадзеных, больш за 2 млн чалавек памерлі ў 2016 годзе ў рэгіёне ад хвароб, зьвязаных з высокім утрыманьнем солі і недастатковым спажываньнем гародніны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG