Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі амэрыканскія мэдыкі раяць прымаць антыбіётыкі


З прыёмам антыбіётыкаў ня ўсё так адназначна. Погляд сучаснай амэрыканскай мэдыцыны ў газэце The New York Times прадстаўляе доктар мэдыцыны Рычард Класкаў.

Адны лекары наракаюць на прывыканьне арганізму і мутацыю бактэрый, што прыводзіць да рэзыстэнтнасьці да сучасных лекаў. Іншыя кажуць, што часам трэба прымаць антыбіётыкі і падчас вірусных інфэкцый, хоць вядома, што вірусы не паддаюцца лячэньню антыбіётыкамі. У ЗША ў год выдаюцца 150 мільёнаў рэцэптаў на антыбіётыкі. Значная колькасьць зь іх выпісваецца дарэмна.

Вось у якіх выпадках падчас вірусных інфэкцый рэкамэндуецца прымаць антыбіётыкі.

  • Калі вірусная інфэкцыя ўскладненая бранхітам амэрыканскі Цэнтар па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў прапануе браць антыбіётыкі тады, калі частата сардэчных скарачэньняў у пацыента трымаецца больш за 100 удараў у хвіліну або тэмпэратура вышэй за 37,8 градусаў або частата дыханьня больш чым 24 разы на хвіліну.
  • Таксама антыбіётыкі варта браць, калі вірусная інфэкцыя ўскладняецца сынусітам — запаленьнем прыдатачных пазух носа. Антыбіётыкі варта браць пацыентам з сынусітам, калі сымптомы хваробы захоўваюцца больш чым 10 дзён; або калі тэмпэратура вышэй за 37.8 трымаецца больш за тры дні або калі з носа ідуць каляровыя выдзяленьні.
  • Таксама антыбіётыкі карысныя, калі пасьля некалькіх дзён палёгкі, так званая «прастуда» вяртаецца зноў.
  • У пацыентаў з болямі ў горле антыбіётыкі рэкамэндуюць прымаць тым, хто мае станоўчы тэст на стрэптакокавую інфэкцыю. Калі ж чалавек мае проста кашаль, насмарк або хрыплы голас, антыбіётыкі браць ня трэба.
  • Амэрыканская акадэмія пэдыятрыі сьцьвярджае, што ў старэйшых за 6 месяцаў дзяцей пры інфэкцыях вушэй прыём антыбіётыкаў можа спатрэбіцца, калі яны маюць моцны боль або калі памяркоўны боль трымаецца больш за 48 гадзін або яны маюць тэмпэратуру больш 38.8 градусаў.

Большасьць звычайных рэсьпіраторных інфэкцый, у тым ліку прастуды ня трэба лячыць антыбіётыкамі. Такія сымптомы, як чыханьне, насмарк, боль у горле, кашаль, ліхаманка і галаўны боль прыёмам антыбіётыкамі ня лечацца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG