Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рызыкі самастойнага прыёму антыбіётыкаў


Сёньня пагаворым пра праблему самалячэньня, якое досыць распаўсюджана сярод пацыентаў старэйшага веку.

Самалячэньне

Гэта толькі на першы погляд натуральна, што сталы чалавек самастойна, без звароту да лекара пачынае прымаць тыя ці іншыя лекі, ведаючы свае застарэлыя хваробы і тое, як арганізм рэагуе на звыклыя пілюлі. Але паглядзіце што ў выніку атрымліваецца.

у апошняе дзесяцігодзьдзе поліпрагмазія (вялікая колькасьць ужываных лекаў) рэгіструецца ва ўзросьце 60-69 гадоў у 30% пацыентаў, а ва ўзросьце за 80 гадоў — больш чым у паловы выпадкаў

Самастойна прымаючы прэпараты, чалавек пры гэтым ня мае спэцыяльных ведаў, як яны ўзаемадзейнічаюць. А ў сталым узросьце існуе вялікая рызыка менавіта дрэнных эфэктаў узаемадзеяньня, якая, паводле статыстычных дадзеных, складае каля 64% выпадкаў. Прычым патэнцыйна небясьпечнымі зьяўляецца ад 17 да 23% камбінацый лекавых сродкаў.

На жаль, у апошняе дзесяцігодзьдзе поліпрагмазія (вялікая колькасьць ужываных лекаў) рэгіструецца ва ўзросьце 60-69 гадоў у 30% пацыентаў, а ва ўзросьце за 80 гадоў — больш чым у паловы выпадкаў.

Лячыце грып правільна

Цяпер за вакном студзень, разгар сэзону вострых расьпіраторна-вірусных інфэкцый. Таму мы нагадваем пра катэгарычную недапушчальнасьць самастойнага прыёму антыбіётыкаў.

На жаль дагэтуль лічыцца, што калі ў чалавека зьяўляюцца прыкметы пераахалоджаньня і вострай віруснай інфэкцыі ў верхніх дыхальных шляхах, то самы час пачаць ужываць «якія-небудзь моцныя антыбіётыкі, каб хутчэй стаць здаровымі».

Гэта зусім не адпавядае навуковаму падыходу, бо такія хваробы выклікаюцца вірусамі, а антэбіётыкі дзейнічаюць на бактэрыі. Гэта значыць, што пры прыманьні антыбіётыкаў пры віруснай інфэкцыі дыхальных шляхоў, мы робім гэта марна, бо няма аб’екта ўзьдзеяньня лекавага сродку.

Сумныя вынікі

Самалячэньне антыбіётыкамі прыводзіць да сумных наступстваў, зь якіх асаблівую трывогу выклікае антыбіётыкарэзыстэнтнасьць. Гэта азначае, што калі наступны раз сапраўды спатрэбіцца лячэньне антыбіётыкамі, яны ня будуць настолькі эфэктыўнымі, а можа наогул не акажуць ніякага ўплыву на хваробу.

Так што самастойны прыём антыбіётыкаў павінен быць выключаны, паказаньні для іх назначэньня можа ўстанавіць толькі лекар.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG