Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што вырашыў адкласьці павышэньне тарыфаў для Кітаю


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра рашэньне адкласьці павышэньне мытных тарыфаў на кітайскія тавары, якое павінна было набыць сілу 1 сакавіка. Сваё рашэньне Трамп патлумачыў «вельмі прадуктыўнымі перамовамі» з Кітаем.

Паводле Трампа, «пры ўмове дадатковага прагрэсу» на перамовах на ягонай віле ў Флорыдзе можа быць заплянаваная яго сустрэча з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам для заключэньня гандлёвага пагадненьня. Калі можа адбыцца сустрэча, Трамп не ўдакладніў.

22 лістапада прэзыдэнт ЗША прыняў у Белым доме віцэ-прэм’ера Дзяржсавета КНР Лю Хэ і заявіў пра «добрыя шанцы заключыць пагадненьне».

ЗША зьбіраліся са студзеня 2019 году павысіць тарыфы на імпарт тавараў з Кітаю з 10 да 25 працэнтаў. Аднак у сьнежні на саміце Вялікай дваццаткі ў Аргентыне Дональд Трамп і Сі Цзіньпін дамовіліся адкласьці павышэньне мытаў на 90 дзён.

У канцы студзеня ў Вашынгтоне адбыўся чарговы раўнд гандлёвых перамоваў. Тады Трамп заявіў, што спадзяецца на падпісаньне пагадненьня да 1 сакавіка. Калі дамова ня будзе падпісаная, то Вашынгтон увядзе павышаныя мыты на кітайскія тавары на суму ў 200 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG