Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэй: брытанскі парлямэнт прагаласуе наконт Брэксыту да 12 сакавіка


Прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй
Прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй

Брытанскі парлямэнт да 12 сакавіка атрымае магчымасьць прагаласаваць па пытаньні аб выхадзе з Эўразьвязу, аднак гэта адбудзецца не на будучым тыдні. Пра гэта заявіла ў нядзелю прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй.

У апошнія дні ў кіруючай Кансэрватыўнай партыі намеціўся раскол — трое міністраў кабінэту Мэй далі зразумець, што гатовыя аб’яднацца зь лейбарыстамі і іншымі апазыцыйнымі сіламі, каб заблякаваць магчымасьць так званага «жорсткага Брэксыту» — гэта значыць выхаду Брытаніі з ЭЗ без пагадненьня. Трое дэпутатаў-кансэрватараў зусім выйшлі з партыі, сфармаваўшы разам з некалькімі лейбарыстамі, які таксама пакінулі сваю партыю, новую парлямэнцкую фракцыю «Незалежных», якая пярэчыць супраць «жорсткага Брэксыту».

Брытанскі парлямэнт дагэтуль не ўхваліў дагавор аб выхадзе Брытаніі з Эўразьвязу. Пры гэтым да заяўленай даты выхаду — 29 сакавіка — застаецца менш за пяць тыдняў. Прыхільнікі Мэй настойваюць, што парлямэнт не павінен блякаваць «жорсткі Брэксыі», каб не пазбаўляць прэм’ера свабоды манэўру на перамовах з ЭЗ аб унясеньні зьменаў у праект дамовы аб Брексыце.

Гэтыя перамовы працягваюцца і ў Эгіпце, куды Мэй і іншыя лідэры краін Эўразьвязу прыехалі на эўрапейска-арабскі саміт. Чакаецца, што яны будуць працягвацца і на будучым тыдні. Мэй кажа, што перамовы ідуць пасьпяхова, аднак па-ранейшаму незразумела, ці атрымаецца ёй дамагчыся ад ЭЗ такіх саступак, якія задаволілі б большасьць у брытанскім парлямэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG