Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністра ўнутраных спраў Італіі абвінавачваюць у сувязях з Крамлём


Матэа Сальвіні ў Маскве ў кастрычніку 2018 года
Матэа Сальвіні ў Маскве ў кастрычніку 2018 года

Кіраўнік італьянскага МУС спрабаваў атрымаць у зьвязаных з Крамлём юрыдычных асобаў некалькі мільёнаў эўра для правапапулісцкай партыі «Ліга» напярэдадні выбараў у Эўрапарлямэнт, перадае Deutshe Welle са спасылкай на L’Espresso.

Арганізатарам схемы, па словах аўтараў артыкула, зьяўляўся Джанлука Савайні, адказны дарадца італьянскага міністра ўнутраных спраў.

Па вэрсіі выданьня, Савайні дамовіўся аб куплі італьянскай нафтавай кампаніяй 3 мільёнаў тон расейскага дызэльнага паліва. Прыбытак ад зьдзелкі меркавалася накіраваць «Лізе», фэдэральным сакратаром якой зьяўляецца Сальвініі.

Аўтары публікацыі падкрэсьліваюць, што зьдзелка абмяркоўвалася ў Маскве ў кастрычніку 2018 года, калі Матэа Сальвініі прыбыў у Расею на мерапрыемства з удзелам дзелавых колаў Італіі. Перамовы аб магчымым пагадненьні прайшлі празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы італьянскага міністра зь віцэ-прэмʼерам Расеі Дзьмітрыем Козакам, сьцьвярджае выданьне.

Прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі Італіі заклікалі ўлады краіны неадкладна патлумачыць сытуацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG