Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як захаваць беларускую мову. 8 простых правілаў


Тут сабраныя некалькі простых прапановаў, якім чынам можна падтрымаць беларускую мову і пашырыць сфэру яе ўжытку:

  1. Размаўляй па-беларуску. Рабі гэта ў грамадзкіх месцах, на імпрэзах, з прадавачкамі ў крамах і з сваякамі. Мовы ня трэба саромецца.
  2. Выбірай беларускую мову ў сваіх гаджэтах, на сайтах, у банкаматах, у паслугах мабільных апэратараў, Google. Калі сэрвіс прапануе беларускую — рабі выбар на яе карысьць.
  3. Пішы па-беларуску. Сваё імя ў сацыяльных сетках, статусы, лісты і паведамленьні. Няважна, у электронным выглядзе ці на паперы.
  4. Кантактуй з уладамі па-беларуску. Гэта тваё права: звароты, тэлефанаваньні, размовы на прыёмах, дэклярацыі — ужывай беларускую.
  5. Падтрымлівай беларускую культуру. Купляючы кніжкі, наведваючы імпрэзы і выставы, удзельнічаючы ў краудфандынгавых праектах і дабрачынных ініцыятывах.
  6. Беларускую мову — дзецям. Кніжкі, казкі, мультфільмы, маляванкі — усё гэта ёсьць па-беларуску, карыстайцеся ім. Вельмі важна, каб дзеці з самага пачатку ведалі, якая мова родная. Таксама шукай аднадумцаў і стварай беларускамоўныя групы ў садках і клясы ў школах.
  7. Стварай беларускамоўную прастору вакол сабе. Зьмяняй сытуацыю на працы, у сяброўскім асяродзьдзі. Будзь актыўны.
  8. Заклікай іншых рабіць тое самае. Падзяліўшыся гэтай карцінкай, распавёўшы знаёмым
Як абараніць беларускую мову
Як абараніць беларускую мову

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG