Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глябальны антысэмітызм дасягнуў найгоршага ўзроўню з часоў Другой сусьветнай вайны, — Макрон


Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што глябальны антысэмітызм дасягнуў свайго найгоршага ўзроўню з часоў Другой сусьветнай вайны.

Пра гэта ён сказаў 20 лютага групе лідэраў габрэйскай грамады, на наступны дзень пасьля таго, як тысячы людзей выйшлі на вуліцы Францыі, каб асудзіць антысэмітызм і злачынствы на глебе нянавісьці.

На штогадовай вячэры ў прадстаўнічай радзе габрэйскіх інстытутаў Францыі Эманюэль Макрон сказаў, што за апошнія гады антысэмітызм значна ўзмацніўся, а ў апошнія тыдні сытуацыя наогул пагоршылася.

«Падобна, што наша краіна, а таксама ўся Эўропа і большасьць заходніх дэмакратый сутыкаюцца з адраджэньнем антысэмітызму, якога ня бачылі з часоў Другой сусьветнай вайны», — сказаў прэзыдэнт Францыі.

Макрон заявіў, што Францыя возьме азначэньне антысэмітызму, распрацаванае Міжнародным альянсам памяці ахвяр Галакосту.

У пастанове гаворыцца, што антысэмітызм можа прымаць форму «адмаўленьня габрэйскаму народу ў ягоным праве на самавызначэньне, напрыклад сьцьвярджаючы, што існаваньне дзяржавы Ізраіль зьяўляецца расісцкім імкненьнем».

19 лютага Эманюэль Макрон наведаў могілкі ў эльзаскім рэгіёне недалёка ад мяжы зь Нямеччынай, дзе 96 габрэйскіх надмагільляў апаганілі свастыкамі. У той жа дзень тысячы людзей сабраліся на 70 мітынгах па ўсёй Францыі з асуджэньнем антысэмітызму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG