Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO: заявы Пуціна з пагрозамі саюзьнікам непрымальныя


Сьцяг NATO на саміце альянсу ў Брусэлі ў ліпені 2018 году
Сьцяг NATO на саміце альянсу ў Брусэлі ў ліпені 2018 году

Заявы прэзыдэнта Расеі з пагрозамі на адрас саюзьнікаў NATO непрымальныя. Пра гэта расейскім інфармацыйным агенцтвам заявіў прадстаўнік альянсу, камэнтуючы пасланьне Ўладзіміра Пуціна Фэдэральнаму сходу.

Пуцін, у прыватнасьці, заявіў, што ў адказ на меркаваны выхад Злучаных Штатаў з дамовы пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасьці Расея разгорне ракетныя сыстэмы, якія будуць нацэленыя ня толькі на ўзбраеньні, але і на цэнтры прыняцьця рашэньняў на тэрыторыі ЗША і іх саюзьнікаў.

У NATO ў адказ заявілі, што Расея адказная за выхад Вашынгтону з дамовы пра ракеты. Паўночнаатлянтычны саюз чарговы раз заклікаў Маскву да захаваньня дагавора.

Прадстаўнік NATO падкрэсьліў, што альянс ня хоча новай гонкі ўзбраеньняў і ня мае намеру разгортваць у Эўропе новую ядзерную зброю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG