Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША засьцераглі ад пераліваньня крыві юных донараў дзеля «амаладжэньня»


Пераліваньне крыві, ілюстрацыйнае фота
Пераліваньне крыві, ілюстрацыйнае фота

Адміністрацыя кантролю за ежай і лекамі Злучаных Штатаў Амэрыкі (FDA) выдала заяву, у якой засьцерагае ад пераліваньня плязмы крыві маладых людзей нібыта дзеля «амаладжэньня»: эфэктыўнасьць гэтага не даказаная, а рызыкі істотныя, расказвае «Настоящее время».

«Мы заклапочаныя тым, што асобныя пацыенты становяцца ахвярамі нядобрасумленных структур, якія рэклямуюць плязму маладых донараў у якасьці лекаў, — адзначаюць у FDA. — Падобныя сродкі ня маюць пацьверджаных клінічных вынікаў у сытуацыях, для якіх рэклямуюцца клінікамі, а таксама патэнцыйна шкодныя».

Адна кампанія, якая прапаноўвала такія паслугі, спыніла дзейнасьць пасьля заявы FDA. А да таго пераліць плязму крыві 16–24-гадовых прапаноўвалі па 8000 даляраў за 1 літар, сьцьвярджаючы, што «гэта спыняе старэньне». Пра падобныя арганізацыі было вядома ў некалькіх штатах.

Плязма — вадкая частка крыві, якая зьмяшчае важныя бялкі, у тым ліку рэчывы, якія спрыяюць яе згусаньню. Плязму пераліваюць пры страце крыві ў выпадку траўмаў, а таксама пры праблемах са згусальнасьцю крыві. Але FDA нагадвае: існуе рызыка алергічных рэакцыяў, цыркуляторнай перагрузкі, перадачы інфэкцыйных захворваньняў і пашкоджаньня лёгкіх. А «пераліваньне дзеля амаладжэньня», якое ладзяць у ЗША, не праходзіла клінічных выпрабаваньняў.

У 2000-х былі дасьледаваньні на мышах, пасьля якіх ідэя «пераліваньня дзеля амаладжэньня» набрала папулярнасьць, адзначае The Verge. Але ў тых дасьледаваньнях мышам ня проста пералівалі кроў маладзейшых – старыя і маладыя мышы дзялілі агульныя органы. Пазьнейшыя дасьледаваньні на людзях не паказалі, што проста пераліваньне крыві маладзейшых неяк дапамагае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG