Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З аптэк Беларусі адклікаюць францускія лекі ад кашлю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Француская кампанія Les Laboratoires Servier адклікае з рынкаў усіх краін, у тым ліку зь Беларусі, рэгістрацыйныя пасьведчаньні на таблеткі і сыроп ад кашлю «Эрэспал», піша БелТА.

Чаму адклікаюць?

Гэтыя лекі ўтрымліваюць у сваім складзе фэнсьпірыд. Новыя даклінічныя выпрабаваньні паказалі верагоднасьць падаўжэньня інтэрвалу QT і рызыку разьвіцьця арытміі.

Паводле Міністэрства аховы здароўя Беларусі, фэнсьпірыд упершыню вывелі на рынак у 1973 годзе. З таго часу ў сьвеце зарэгістравалі 5 выпадкаў падаўжэньня інтэрвалу QT (зь іх 3 зьвязаныя з жалудачкавай арытміяй), усе яны мелі спрыяльны зыход.

З продажу прыбралі і іншыя лекі

Адлік сэрый лекаў, якія ўтрымліваюць фэнсьпірыд, пачаўся 12 лютага. На момант публікацыі, францускія лекі «Эрэспал» знаходзіліся ў 208 аптэках Менску.

Таксама Мінздароўя вырашыла спыніць рэалізацыю і мэдычнае ўжываньне іншых лекаў, якія ўтрымліваюць фэнсьпірыд:

  • сыроп і таблеткі «Інсьпірон» (Украіна);
  • сыроп «Сырэсп» (Польшча);
  • сыроп і таблеткі «Фэнсьпірыд» (Беларусь).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG