Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт Вышаградзкай чацьвёркі адменены праз канфлікт Польшчы з Ізраілем


Дзяўчына з ізраільскім сьцягам у былым канцлягер Аўшвіц
Дзяўчына з ізраільскім сьцягам у былым канцлягер Аўшвіц

Саміт Вышаградзкай чацьвёркі, які павінен быў праходзіць 14-18 лютага ў Ерусаліме, не адбудзецца. Польшча адмовілася ўдзельнічаць у саміце з прычыны супрацьпольскіх заяваў найвышэйшых прадстаўнікоў Ізраілю. Замест саміту ў Ізраілі пройдуць толькі двухбаковыя перамовы.

Паводле прэм'ер-міністра Чэхіі Андрэя Бабіша, саміт мог бы адбыцца ў другой палове году, калі Чэхія будзе старшыняваць у Вышаградзкай групе.

Спрэчку паміж Польшчай і Ізраілем выклікалі камэнтары ізраільскага прэм'ера Біньяміна Нэтаньягу і новапрызначанага выканаўцы абавязкаў міністра замежных справаў Ісрэаля Каца пра ўдзел палякаў у Галакосьце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG