Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўзяла апошні бар’ер дэкамунізацыі — Днепрапятроўскую вобласьць перайменавалі ў Січаслаўскую


Ілюстрацыйнае фота

Вярхоўная Рада Ўкраіны перайменавала Днепрапятроўскую вобласьць у Січаслаўскую — гэтае рашэньне падтрымалі 240 з 355 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сэсійнай залі.

Летась у лістападзе Вярхоўная Рада не падтрымала прапанаваную новую назву рэгіёну, таму сёньня дэпутаты перад канчатковым ухваленьнем рашэньня правялі рэйтынгавае галасаваньне па дзьвюх назвах — Січаслаўская і Дніпроўская. Першы праект, які падтрымала большасьць дэпутатаў, урэшце і прынялі.

У савецкі час Днепрапятроўск быў названы ў гонар вядомага дзеяча таго часу — так званага «ўсеўкраінскага старасты» (кіраўнік Цэнтральнага выканаўчага камітэту УССР) Рыгора Пятроўскага, якога ва Ўкраіне лічаць адным з арганізатараў Галадамору.

У траўні 2016 году абласны цэнтар перайменавалі ў Дніпро. Тады Вярхоўная Рада не падтрымала прапанову некаторых актывістаў вярнуць гораду гістарычную назву Січаслаў — менавіта так яго называлі ў часы Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ў 1918–1919 гадах.

Новую назву Днепрапятроўскай вобласьці ўнясуць у Канстытуцыю Ўкраіны пасьля таго, як ухваленую дэпутатамі ініцыятыву разгледзіць Канстытуцыйны суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG