Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны: апошні бар’ер дэкамунізацыі ня ўзяты


Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла перайменаваньне Кіраваградзкай вобласьці ў Крапіўніцкую і адмовілася зьмяніць назву Днепрапятроўскай на Січаслаўскаю.

Зьмена назвы Кіраваградзкай вобласьці будзе ўнесеная ў Канстытуцыю Ўкраіны пасьля разгляду ўхваленай дэпутатамі ініцыятывы ў Канстытуцыйным судзе краіны. Сёньня яе падтрымалі 239 з 325 дэпутатаў. Пытаньне аб перайменаваньні Днепрапятроўскай вобласьці будзе ўносіцца паўторна на разгляд парлямэнту.

У савецкі час у назвах абодвух гэтых гарадоў былі ўвечненыя імёны вядомых савецкіх дзеячаў — рэвалюцыянэра Сяргея Кірава і ўсеўкраінскага старасты Рыгора Пятроўскага, якога ва Ўкраіне лічаць адным з арганізатараў Галадамору.

У ліпені 2016 году абласны цэнтар Кіраваград перайменавалі ў Крапіўніцкі — у гонар драматурга, тэатральнага дзеяча, заснавальніка першага ва Ўкраіне прафэсійнага тэатру Марка Крапіўніцкага.

Днепрапятроўск быў перайменаваны на Дніпро ў траўні 2016 году. Тады Вярхоўная Рада не падтрымала прапанову некаторых актывістаў вярнуць гораду назву Січаслаў — менавіта так яго называлі ў часы Ўкраінскай народнай рэспублікі ў 1918–1919 гадах.

Ад пачатку дэкамунізацыі, якая стала магчымай ва Ўкраіне пасьля Рэвалюцыі Годнасьці 2014 году, перайменавалі больш як 900 населеных пунктаў, 20 раёнаў і 27 раёнаў у гарадах, у тым ліку 70 населеных пунктаў і 5 раёнаў на часова акупаванай Расеяй тэрыторыі Данбасу і Крыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG