Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія не дазволіла зьліцьцё Siemens і Alstom. Нямеччына і Францыя выказалі шкадаваньне


Цягнік Desiro, які кампанія Siemens пастаўляе ў Расею.
Цягнік Desiro, які кампанія Siemens пастаўляе ў Расею.

Эўрапейская камісія адмовілася ўхваліць пагадненьне аб зьліцьці нямецкай карпарацыі Siemens і францускай Alstom. Як гаворыцца ў рашэньні Эўракамісіі, такое зьліцьцё парушыла б антыманапольныя правілы ЭЗ, бо нашкодзіла б канкурэнцыі на рынку чыгуначных сыгнальных сыстэм і хуткасных цягнікоў.

Кампаніі абгрунтоўвалі неабходнасьць стварыць найбуйнейшую ў Эўразьвязе карпарацыю на рынку чыгуначнай тэхнікі барацьбой з канкурэнцыяй з боку Кітая. Аднак камісія не палічыла гэтыя аргумэнты дастатковымі. Прадстаўнікі ЭЗ лічаць, што зьліцьцё двух гігантаў чыгуначнай індустрыі зьнішчыла б канкурэнцыю на рынку, што прывяло б да павышэньня цэнаў.

Францыя і Нямеччына выказалі шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Эўракамісіі і заявілі, што прапануюць папраўкі да антыманапольных правілаў ЭЗ. Міністар эканомікі Францыі Бруно Ле Мэр назваў рашэньне Эўракамісіі «памылковым», адзначыўшы, што яно «служыць інтарэсам Кітаю».

Siemens і Alstom абвясьцілі аб плянах аб’яднаць вытворчасьць у 2017 годзе. Карпарацыя Siemens вырабляе, апроч іншага, хуткасныя цягнікі ICE, а Alstom — TGV і Eurostar, якія выкарыстоўваюцца на рэйсах з Парыжу да Лёндану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG