Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трампу прадставілі даклад аб умяшаньні ў выбары ў Кангрэс


Галасаваньне на выбарах у Кангрэс ЗША, Каліфорнія, 6 лістапада 2018
Галасаваньне на выбарах у Кангрэс ЗША, Каліфорнія, 6 лістапада 2018

Улады ЗША не знайшлі доказаў «істотнага ўплыву» на прамежкавыя выбары ў Кангрэс восеньню 2018 года з боку замежных арганізацый. Да такой высновы прыйшлі выканаўца абавязкаў генэральнага пракурора Мэт Уітакер і міністар нацыянальнай бясьпекі Кірстэн Нільс.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце міністэрства юстыцыі ЗША.

Сумесную канфідэнцыйную справаздачу Уітакер і Нільсэн накіравалі прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу 4 лютага. Аўтары дакумэнту адзначаюць, што пры яго складаньні выкарыстоўваліся дадзеныя амэрыканскай выведкі. У справаздачы таксама гаворыцца, што ведамства вядуць працу па абароне прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ад патэнцыйнага замежнага ўмяшаньня.

Выбары ў Кангрэс ЗША прайшло 6 лістападу 2018 году. У выніку выбараў дэмакраты атрымалі большасьць у Палаце прадстаўнікоў. Большасьць месцаў у Сэнаце захавалася за Рэспубліканскай партыяй.

Амэрыканскі друк паведаміў, што на прамежкавыя выбары ў ЗША спрабавала аказаць уплыў расейскае «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў», вядомае як «фабрыка троляў». Аднак, па дадзеных СМІ, эфэкт ад праведзенай кампаніі быў значна меншым у параўнаньні з 2016 годам.

У ЗША вядзецца расьсьледаваньне верагоднага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. У пачатку жніўня 2017 года спэцпрокурор ЗША Роберт Мюлер склікаў вялікую калегію прысяжных для расьсьледаваньня «расейскага сьледу» у выбарах у 2016 году. Мюлер высьвятляе, ці мела месца змова штабу Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі суперніка Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Масква сваё ўмяшаньне ў выбары ў іншых дзяржавах адхіляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG