Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За новыя дзьверы ў будынку Менгарвыканкаму горадзенскі музэй Быкава мог бы існаваць 17 гадоў


Васіль Быкаў, архіўнае фота
Васіль Быкаў, архіўнае фота

Свабода пашукала, адкуль можна было б узяць сродкі для закрытага ў Горадні музэю Васіля Быкава, якому няма за што існаваць.

80 рублёў у месяц каштавала арэнда памяшканьня зачыненаму ў Гародні музэю Васіля Быкава. Цяпер экспазыцыю перавезьлі ў музэй Максіма Багдановіча, бо плаціць няма чым. На год патрэбна 960 рублёў.

Тым часам на тэндэрах можна знайсьці дзяржаўныя праекты, якія каштуюць столькі, што музэй беларускага клясыка мог бы на такія грошы існаваць гадамі і дзесяцігодзьдзямі. Некалькі прыкладаў з сайту дзяржзакупак.

Музэй-дача Васіля Быкава ў Ждановічах пад Менскам
Музэй-дача Васіля Быкава ў Ждановічах пад Менскам

Замест дубовых дзьвярэй — 17 гадоў існаваньня музэю

У будынку Менскага гарвыканкаму на плошчы Незалежнасьці, 8 цяпер ідзе рамонт. Галоўныя дзьверы хочуць замяніць і замовіць новыя з масіву дубу, індывідуальнага вырабу, за 16 877 рублёў — гэта больш як 8 тысяч даляраў. Сродкі возьмуць з гарадзкога бюджэту. Музэю іх хапіла б на 17 гадоў.

Музэй-дача Васіля Быкава ў Ждановічах пад Менскам
Музэй-дача Васіля Быкава ў Ждановічах пад Менскам

Так выглядае ўваход у Менгарвыканкам цяпер
Так выглядае ўваход у Менгарвыканкам цяпер

Ангельская вэрсія сайту Менгарвыканкаму — як 20 гадоў існаваньня музэю

Яшчэ даражэй абыходзіцца пераклад інфармацыі з сайту Менгарвыканкаму. Такі пераклад абыдзецца менскаму бюджэту ў 19 737 тысяч рублёў. Горадзенскаму музэю Васіля Быкава гэтага б хапіла на 20 гадоў працы.

Відэаназіраньне ў Горадні — як 12,5 года музэю Быкава

Аддзел культуры Горадзенскага райвыканкаму мае сыстэму відэаназіраньня, абслугоўваньне якой каштуе 12 тысяч рублёў (на які пэрыяд — не ўдакладняецца). Гэтага б хапіла на 12,5 года арэнды памяшканьня для музэю Васіля Быкава.

Публікацыя дакумэнтаў Горадзенскага аблвыканкаму — як 9,8 года працы музэю

Горадзенскі аблвыканкам гатовы патраціць 9450 рублёў на публікацыю ў газэце нарматыўна-прававых актаў. Маюцца на ўвазе дакумэнты, зацьверджаныя ў аблвыканкаме. Гэтых сродкаў музэю Быкава хапіла б на 9,8 года існаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG