Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сын сваёй Радзімы» — у Косаве адкрылі мастацкую выставу пра Касьцюшку. ФОТА


Больш за 150 чалавек сабраліся 4 лютага ў Марачоўшчыне (Івацэвіцкі раён Берасьцейшчыны) на дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі (1746–1817).

На радзіму Тадэвуша Касьцюшкі прыехалі дыпляматы ЗША, Польшчы, Украіны, Швайцарыі, было шмат іншых гасьцей зь Менску, Берасьця, Баранавічаў, Кобрыня.

Яны ўсклалі кветкі і вянкі да помніка Касьцюшку, які быў пастаўлены ў 2018 годзе. На ўрачыстасьцях луналі бел-чырвона-белыя, чырвона-зялёныя і жоўта-блакітны сьцягі. Гасьцей прымала кіраўніцтва Івацэвіцкага райвыканкаму.

​У сядзібе-музэі ўрачыста адкрылі мастацкую выставу «Сын сваёй Радзімы», прысьвечаную жыцьцю Тадэвуша Касьцюшкі, а таксама мясьцінам, зьвязаным зь ім. Выставу арганізаваў Генэральны кансулят Польшчы ў Берасьці.

Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур прыгадала пра ідэалы свабоды, якія былі важнымі для Касьцюшкі, дзе б ён ні быў.

Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур
Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур

«Для мяне вялікі гонар сёньня быць тут, каб аддаць даніну павагі Тадэвушу Касьцюшку. Ён быў патрыётам ня толькі сваёй краіны, але і патрыётам усяго сьвету. У маёй краіне, у Злучаных Штатах, ён адыграў вельмі важную ролю ў вайне за незалежнасьць і карыстаецца вялікай павагай усіх амэрыканцаў. Таму я вельмі рада быць тут сёньня і прадстаўляць сваю краіну, свой урад і свой народ на гэтай імпрэзе. Прыгадваецца яго цытата, што першы крок да свабоды — гэта асэнсаваньне таго, што гэтая свабода ёсьць неабходнасьцю», — сказала Джэніфэр Мур.

Кіраўнік фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі Леанід Несьцярчук зь Берасьця выказаў падзяку амбасадзе ЗША, якая выдзеліла летась 12 тысяч даляраў на рамонт даху сядзібы-музэю Касьцюшкі.

«Мы ўсе любім Касьцюшку, мы ўсе любім кожны сваю Бацькаўшчыну, як любіў яе Тадэвуш Касьцюшка. Некалі мы дачакаемся, што ў адноўленых палацах гэтага асяродка зьбяруцца прэзыдэнты розных краін сьвету і паціснуць рукі за мір і за сяброўства», — сказаў Леанід Несьцярчук.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG