У Філядэльфіі, у ЗША, адбылася акцыя памяці да 273 гадавіны зь Дня нараджэньня вайсковага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай і ЗША, нацыянальнага героя Беларусі, ЗША, Польшчы, Літвы, а таксама ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касьцюшкі.
Беларусы Філядэльфіі ўсклалі кветкі і запалілі памінальныя сьвечкі каля манумэнту Касьцюшкі ды завяршылі імпрэзу воклічам «Жыве Беларусь!».
Больш фатаздымкаў можна паглядзець тут.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў