Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прыпыняе ўдзел у Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (РСМД)


Уладзімер Пуцін

Такую заяву зрабіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

Гэта «люстэркавы» адказ на такое ж рашэньне ЗША. Раней дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо абвясьціў, што Злучаныя Штаты ад 2 лютага пачнуць працэс дэнансацыі Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (РСМД), падпісанай Савецкім Саюзам і ЗША ў 1987 годзе.

Выступаючы 1 лютага, дзяржсакратар ЗША заявіў, што Вашынгтон афіцыйна паведаміць Маскве пра свой выхад з дамовы праз шэсьць месяцаў. Пампэо сказаў журналістам у Вашынгтоне, што Злучаныя Штаты працягваюць перамовы з Расеяй пра кантроль за ўзбраеньнямі. Паводле яго, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп хоча, каб выкананьне дамовы можна было пракантраляваць.

Празь некалькі хвілін пасьля заявы Пампэо саюзьнікі ЗША па NATO выступілі з заявай, што «цалкам патрымліваюць» рашэньне Злучаных Штатаў выйсьці з дамовы па РСМД.

Дамова забараняе СССР і ЗША мець у арсэнале ракеты наземнага базаваньня меншай і сярэдняй далёкасьці. У кастрычніку мінулага года прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што плянуе адмовіцца ад пагадненьня, спаслаўшыся на невыкананьне Расеяй сваіх абавязаньняў.

Дамова была падпісаная ў 1987 годзе прэзыдэнтам ЗША Рональдам Рэйганам і лідэрам СССР Міхаілам Гарбачовым і прадугледжвала зьнішчэньне на працягу трох гадоў часткі ядзернага арсэналу абедзьвюх краін, у прыватнасьці ракет далечыні палёту ад 500 да 5500 кілямэтраў.

Вашынгтон сьцьвярджае, што Масква парушыла дамову РСМД, стварыўшы і разгарнуўшы ракетную сыстэму 9М729. Цяпер Расея валодае 100 такімі ракетамі.

Масква абвяргае ўсе абвінавачваньні, заяўляючы, што далёкасьць палёту ракеты 9М729 складае 480 кілямэтраў, што на 20 кілямэтраў менш за ніжнюю мяжу, усталяваную дамовай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG