Красуліна атрымала від на жыхарства. У справе з высылкай яе ў Расею пастаўленая кропка

Прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна
Прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна

Прэсавая сакратарка АГП грамадзянка Расеі Ганна Красуліна, якой пагражалі высылкай зь Беларусі за нязначныя парушэньні, атрымала від на жыхарства ў Беларусі.

Пра гэта Красуліна паведаміла ў сваім фэйсбуку.

Яна лічыць, што справа аб яе высылцы канчаткова завершаная на яе карысьць, і цяпер зьбіраецца падаваць дакумэнты на атрыманьне беларускага грамадзянства.

Ганна Красуліна працуе прэсавай сакратаркай АГП з 2011 году. Падчас выбарчай кампаніі 2006 году распрацоўвала інфармацыйныя матэрыялы для кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча, у 2010 годзе — для Яраслава Раманчука.

Нарадзілася ў Расеі і мае расейскае грамадзянства. У Беларусь яна пераехала ў 2002 годзе. Муж і дзеці Красулінай маюць беларускае грамадзянства, у яе самой — пасьведчаньне на жыхарства ў Беларусі да 30 студзеня 2019 году.

​
XS
SM
MD
LG