Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя прыпынілі расьсьледаваньне зьнікненьняў Захаранкі, Красоўскага і Ганчара


Зьніклыя палітыкі: Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Дзьмітры Завадзкі, Анатоль Красоўскі
Зьніклыя палітыкі: Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Дзьмітры Завадзкі, Анатоль Красоўскі

Адпаведнае паведамленьне атрымалі сваякі зьніклых Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям’і Захаранкі Алег Воўчак, паведамляе Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар.

Кіраўніца Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру Раіса Міхайлоўская заўважае, што такім чынам праваахоўныя органы «спыняць пошук зьніклых 19 гадоў таму апанэнтаў улады».

З дакумэнтаў, апублікаваных на сайце цэнтра вынікае, што справа прыпынена ў «сувязі зь неўстанаўленьнем асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».

Пры гэтым адзначаецца, што «будуць прымацца меры па ўстанаўленьні вінаватай асобы». Калі такая асоба будзе ўстаноўлена, то справу зноў адновяць.

Зь 2006 году застаецца прыпыненай справа аб зьнікненьні відэаапэратара Дзьмітрыя Завадскага.

Былы міністар першага ўраду часоў Лукашэнкі апазыцыянэр Юры Захаранка раптоўна зьнік у траўні 1999 году, і з таго часу пра ягоны лёс нічога не вядома.

16 верасьня 1999 году ў Менску пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
Увечары 16 верасьня 1999 году Віктар Ганчар і яго сябар Анатоль Красоўскі прыехалі ў менскую лазьню на вуліцы Фабрычнай, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку і селі ў «Джып-Чэрокі» Красоўскага.

Журналіст Дзьмітры Завадзкі зьнік ў ліпені 2000 году. Побач з аэрапортам «Менск −2» знайшлі толькі ягоны аўтамабіль, у якім Завадзкі выехаў у аэрапорт, каб сустрэць свайго калегу Паўла Шарамета.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG