Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адпраўлены ў адстаўку кіраўнік «Нацыянальнай грамадзкай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны»


Зураб Аласанія.
Зураб Аласанія.

Назіральная рада Нацыянальнай грамадзкай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны 31 студзеня датэрмінова скасавала кантракт са старшынём праўленьня Зурабам Аласанія. Пра гэта намесьніца кіраўніка рады Сьвятлана Астапа паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Толькі што Назіральная рада большасьцю галасоў прагаласавала за датэрміновы разрыў кантракту з Зурабам Аласанія. 9 — за, 3 — супраць», — напісала яна.

Прычыны адстаўкі Аласанія не паведамляюцца.

Зураб Аласанія — украінскі журналіст і мэдыямэнэджэр грузінскага паходжаньня, ён працаваў у прыватнасьці на канале Hromadske. З сакавіка 2014 году ён быў генэральным дырэктарам Нацыянальнай тэлекампаніі Ўкраіны, а з 2017 году — старшынём Нацыянальнай грамадзкай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны. У 2016 годзе Аласанія ўжо пісаў заяву аб адстаўцы: тады ўкраінская мэдыя-супольнасьць лічыла, што ён сапсаваў адносіны з уладай з прычыны праектаў выкрыцьця карупцыі.

Пры Аласанія ва Ўкраіне быў праведзены песенны конкурс «Эўрабачаньне», аднак па яго выніках арганізатараў абвінавачвалі ў нямэтавым выкарыстаньні сродкаў. Мэнэджэр тады падкрэсьліваў, што «ніводная капейка не зьнікла нікуды, а тое, што тычыцца бюракратычных працэдураў — могуць быць любыя парушэньні, але яны ніколі не былі наўмыснымі».

У інтэрвію «Настоящему времени» у 2017 годзе ён заяўляў, што тэлебачаньне ва Ўкраіне не павінна займацца прапагандай і не выключаў падачы пазову ў суд на ўрад Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG