Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС распавялі, чаму Беларусь пакуль не ўступіла ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю


Штаб-кватэра ЎГА ў Жэневе. Ілюстратыўнае фота

Сьпярша «стасункі зь некаторымі краінамі складаліся ня самым лепшым чынам», а пасьля пачалося стварэньне Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Прадстаўніца МЗС Вольга Казакевіч паведаміла на сэмінары «Беларусь і шляхі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю» (WTO), што на сёньня выконваюцца 95% патрабаваньняў гэтай арганізацыі, перадае БелаПАН.

Таксама яна распавяла, чаму Беларусь пакуль не ўступіла ў гэтую арганізацыю. Адносіны зь ёй былі замарожаныя з 2006 году і ўзнавіліся два гады таму.

«У Беларусі якраз у гэты пэрыяд ня самым найлепшым чынам складваліся ўзаемаадносіны зь некаторымі ключавымі сябрамі WTO, і нас проста не пускалі далей, не давалі правесьці фармальна пасяджэньне рабочай групы. Плюс у гэты пэрыяд пачалося фармаваньне Мытнага і Эўразійскага эканамічнага саюзу. На той момант ні Расея, ні Казахстан, ні Беларусь не былі сябрамі WTO, і першая думка была ўступіць „адзіным фронтам“. Але ўдзельнікі WTO гэта не падтрымалі, і ў нейкі момант працэс распаўся: Расея ўступіла ў 2013 годзе, Казахстан — у 2015 годзе», — распавяла прадстаўніца МЗС.

Чарговы раўнд перамоваў па ўступленьні Беларусі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю адбудзецца 15 лютага ў Жэнэве. Цяпер у гэтую арганізацыю ўваходзяць 164 краіны, 22 краіны — на шляху да ўступленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG