Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка арыштаванай расейскай актывісткі памерла ў рэанімацыі


Анастасія Шаўчэнка, Растоў-на-Доне, 23 студзеня 2019 году.
Анастасія Шаўчэнка, Растоў-на-Доне, 23 студзеня 2019 году.

У расейскім Растове-на-Доне ў рэанімацыі памерла 17-гадовая дачка растоўскай актывісткі арганізацыі «Адкрытая Расея» Анастасіі Шаўчэнкі, якую судзяць паводле справы аб дзейнасьці «непажаданых арганізацый».

Шаўчэнка ад 23 студзеня знаходзіцца пад хатнім арыштам, і суд не дазваляў ёй убачыцца з дачкой.

У дачкі Шаўчэнкі была першая ступень інваліднасьці. З абструктыўным бранхітам яе шпіталізавалі з інтэрнату для дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця, пасьля чаго перавялі ў рэанімацыю. Адвакаты спрабавалі дамовіцца са сьледчымі, каб Шаўчэнку адпусьцілі ў шпіталь да дачкі. Сьледчы адпусьціў яе 30 студзеня разьвітацца, паведамляе праваабаронца Паліна Неміроўская.

Справа Шаўчэнкі ў Растове-на-Доне стала першай у Расеі справай паводле артыкулу 284.1 — «ажыцьцяўленьне дзейнасьці арганізацыі, прызнанай на тэрыторыі Расеі непажаданай».

  • Закон аб непажаданых арганізацыях прынялі ў Расеі ў 2015 годзе. Пад непажаданымі разумеюцца міжнародныя і замежныя арганізацыі, «якія ўяўляюць пагрозу абараназдольнасьці і бясьпецы дзяржавы, альбо грамадзкаму парадку, альбо здароўю насельніцтва». У 2017 годзе ў закон аб непажаданых арганізацыях унесьлі дадаткі, якія дазваляюць блякаваць сайты такіх арганізацыяў без судовага рашэньня.
  • Цяпер у сьпісе Мінюсту РФ 15 арганізацыяў, прызнаных у Расеі непажаданымі.
  • Да адміністрацыйнай адказнасьці актывістаў «Адкрытай Расеі» прыцягваюць за вулічныя акцыі, сэмінары і публікацыі ў Сеціве. Крымінальная справа можа быць распачата пасьля двух адміністрацыйных справаў на год у дачыненьнi да аднаго i таго ж чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG