Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскія кампаніі атрымалі лісты з пагрозамі ад пакараных сьмерцю лідэраў «Аум Сінрыкё»


Ілюстрацыйнае фота. Офіс «Аум Сінрыкё» ў Токіё, 1999 год
Ілюстрацыйнае фота. Офіс «Аум Сінрыкё» ў Токіё, 1999 год

Дзевяць японскіх кампаній атрымалі па пошце лісты зь белым парашком, які, як мяркуецца, можа ўтрымліваць цыянід, паведамляе Japan Today і іншыя мясцовыя СМІ.

Канвэрты былі адпраўленыя ў сем фармацэўтычных кампаній у Токіё і Асацы, адну харчовую фірму на востраве Хакайда, а таксама выдавецтва газэты Mainichi Shimbun.

Лісты былі адпраўленыя ад імя пакараных сьмерцю за арганізацыю тэракту ў Токіё лідэраў японскай сэкты «Аум Сінрыкё», у тым ліку ад імя яе заснавальніка Сёку Асахару, які абвясьціў сябе рэінкарнацыяй адначасова Хрыста, Буды і Шывы. Сэкта забароненая ў Беларусі і палове сьвету.

Аўтары лістоў патрабуюць да 22 лютага выплаціць ім 35 мільёнаў паўднёвакарэйскіх вон у біткойнах, інакш яны пагражаюць распаўсюдзіць падробленыя мэдыкамэнты, якія зьмяшчаюць цыянід.

Падобныя лісты ўжо рассылаліся па японскіх фармакалягічных кампаніях у мінулым годзе. Паліцыя пачала расьсьледаваньне інцыдэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG