Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бразыліі прарвала дамбу. Каля 300 чалавек зьніклі бязь вестак

абноўлена

На паўднёвым усходзе Бразыліі адкіды горназдабывальнай прамысловасьці прарвалі дамбу, і патокі затапілі суседнія паселішчы. Сама меней 9 чалавек загінулі, каля 300 зьніклі бязь вестак, паведамляе тэлеканал Globo.

Дамба належыць горназдабыўнай кампаніі Vale і месьціцца каля гораду Брумадынью (Brumadinho).

Сель зтапіў памяшканьні шахты і разбурыў некалькі дамоў.

Месца здарэньня плянуе наведаць прэзыдэнт Бразыліі.

У 2015 годзе ў гэтай мясцовасьці прарвала іншую дамбу. Загінулі 19 чалавек, мільёны тонаў таксычных адкідаў разьліліся па вялізнай тэрыторыі. Гэта была самая сурʼёзная экалягічная катастрофа ў гісторыі Бразыліі, паведамляе «Голас Амэрыкі»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG