Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве падпалілі 15-гадовага школьніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Маскве невядомыя аблілі 15-гадовага школьніка гаручай вадкасьцю і падпалілі. Пра гэта піша «Маскоўскі камсамолец».

Паводле газэты, гэта адбылося позьнім вечарам 24 студзеня на паўночным захадзе Масквы. Падлетка шпіталізавалі зь найцяжэйшымі апёкамі 98 адсоткаў паверхні цела.

Іншых дэталяў «МК» не прыводзіць. Ці знаёмы школьнік з нападнікамі, пакуль невядома. Паліцыя пачала праверку.

Летась у Расеі адбылося некалькі падобных выпадкаў. У лістападзе ў Санкт-Пецярбургу падчас хатняй вечарынкі падлетак плюхнуў на 14-гадовую дзяўчынку сьпіртам і падпаліў. Школьніца трапіла ў шпіталь з сур’ёзнымі апёкамі галавы і канечнасьцяў.

У верасьні ў Пецярбургу школьнікі аблілі пяціклясьніка зь дзіцячым цэрэбральным паралічом гаручай сумесьсю і падпалілі. Нападнікі падпільнавалі яго на вуліцы. Хлопчык пасьпеў скінуць заплечнік, які загарэўся, і не пацярпеў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG