Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Па пяцьсот» атрымалася ў сьнежні. Ці застануцца заробкі на тым жа ўзроўні?


500 даляраў, ілюстрацыйнае фота
500 даляраў, ілюстрацыйнае фота

Каб Белстат рабіў стаўкі, то ставіў бы на 470 даляраў у студзені.

У сьнежні 2018 году сярэдні налічаны заробак у Беларусі дасягнуў 1115,3 рубля — гэта 523,17 даляра (паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку).

Тыя самыя «па пяцьсот», якія Аляксандар Лукашэнка абяцае беларусам ужо больш за 12 гадоў, атрымалася дасягнуць упершыню за 4 гады.

Ды сьнежань асаблівы, пікавы месяц у статыстыцы заробкаў, зьвязаны зь выплатамі гадавых прэміяў. За пікамі сьледуе падзеньне.

У тры мінулыя гады было так:

  • сьнежань 2017 – студзень 2018: было 995,3 рубля (494,12 даляра), стала 859,0 рубля (431,94 даляра), падзеньне на 136,3 рубля (62,18 даляра);
  • сьнежань 2016 – студзень 2017: было 801,6 рубля (408,29 даляра), стала 720,7 рубля (369,68 даляра), падзеньне на 80,9 рубля (38,61 даляра);
  • сьнежань 2015 – студзень 2016: было з улікам дэнамінацыі 742,41 рубля (406,11 даляра), стала 655,2 рубля (327,76 даляра), падзеньне на 87,21 рубля (78,35 даляра);
  • сьнежань 2014 – студзень 2015: было 6 805 978 рублёў (621,36 даляра), стала 6 023 213 рублі (418,94 даляра), падзеньне на 782 765 рублёў (202,42 даляра);
  • сьнежань 2013 – студзень 2014: было 5 854 664 рублі (620,67 даляра), стала 5 322 441 рубель (556,3 даляра), падзеньне на 532 223 рублі (64,37 даляра).

Значыць, сярэдні заробак у далярах падаў адпаведна на 12,58%, 9,46%, 19,29%, 32,58% і 10,37%. Калі ўзяць тры гады, калі не было рэзкіх падзеньняў курсу рубля да даляра, то выходзіць, што можна чакаць падзеньня прыблізна на 10% у студзені 2019 году да сьнежня 2018-га.

Гэта значыць, у студзені 2019-га, калі ня здарыцца дэвальвацыі або падзеньня рубля да даляра, можна чакаць вяртаньня сярэдняга заробку на ўзровень 470 даляраў або ніжэй, як было ў мінулым верасьні або ліпені. Да таго ж урад і Міністэрства працы не чакаюць значнага росту заробкаў беларусаў у 2019 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG