Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопец, які выгнаў «казака» зь менскага мэтро: «Гэта быў палітычны пэрформанс»


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Журналісты Tut.by знайшлі хлопца, які выгнаў зь цягніка мэтро пасажыра ў папасе, падобнага да казака, і выклаў відэа ў інтэрнэт. Пра гэтае відэа выказваўся асабіста Лукашэнка. Свабода каротка пераказвае, што распавёў хлопец.

Сваё імя хлопец папрасіў журналістаў не называць. Вось што ён сказаў пра скандальны інцыдэнт.

Пра канфлікт у мэтро

«Я ехаў зь сябрам у мэтро і ўбачыў на пэроне чалавека ў папасе. Падышоў да яго і ўключыў відэа. Калі я стаў здымаць, ён пачаў адварочвацца. Потым мы пачалі адзін аднаго абражаць. Ён мяне паслаў і зайшоў у вагон. Думаў, я звалю. Але нешта пайшло ня так».

«Выкарыстаньне папахі сьведчыць пра датычнасьць да субкультуры казакоў. Калі чалавек апранаецца ня так, як усе, ён ставіць пад пагрозу ўласны грамадзкі спакой. Ён парушае маё права, я, адпаведна, — ягонае».

«Гэта разборкі паміж субкультурамі. Умоўна кажучы, гэта так, як было ў 1990-х. Калі канфлікт мог узьнікнуць паміж, напрыклад, гопнікамі і панкамі. Увогуле, у нас правілы такія: іх актывісты не чапаюць нас, мы — іх. Але разы два на месяц паміж намі адбываюцца канфлікты з прычыны цішотак ці стужак».

Усю гэтую сытуацыю ён называе «палітычным пэрформансам».

Пра выкладаньне відэа

«Для ўласнай бясьпекі кожны чалавек можа выкарыстоўваць розныя сродкі самаабароны. Калі ёсьць відэа, аспрэчыць нешта ў судзе становіцца складана».

Пра словы Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка казаў пра гэты канфлікт у мэтро двойчы. У прыватнасьці, казаў, што «абодва яны беларусы». Нягледзячы на выказваньне, хлопца ў міліцыю не выклікалі.

«Усім вядома: калі нам кажуць — „не чакайце дэвальвацыі“, значыць, яна будзе. Але калі ён выказаўся, для сябе я вырашыў: раз да гэтага не затрымалі, то ўжо і не затрымаюць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG