Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі дазволілі вяшчаньне ўкраінскаму тэлеканалу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Права на распаўсюд сваіх тэлепраграм у Беларусі атрымалі тэлеканалы «UA», «KazakhTV», «Хабар 24». Адзін зь іх украінскі, два — казахстанскія. Пра гэта Міністэрства інфармацыі паведамляе ў сваім афіцыйным акаўнце ў твітэры.

Адпаведны загад падпісаны міністрам інфармацыі Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам 24 студзеня.

  • «UA» — украінскі тэлеканал замежнага вяшчаньня, мае эфіры на ўкраінскай, расейскай, крымскататарскай, ангельскай і арабскай мовах;
  • Kazakh TV — першы нацыянальны спадарожнікавы тэлеканал Казахстану;
  • «Хабар 24» — кругласуткавы лічбавы інфармацыйны тэлеканал у Казахстане.

Беларускія ўлады зьбіраліся ў 2014 годзе стварыць беларуска-ўкраінскі тэлеканал, але так і не зрабілі гэтага. Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім казаў, што ўсе тэхнічныя працы, неабходныя для адкрыцьця каналу, завяршыліся яшчэ ў сьнежні 2018 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG