Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мурманскай вобласьці разьбіўся расейскі бамбавік Ту-22, ёсьць загінулыя

Ту-22М3
Ту-22М3

У Мурманскай вобласьці пры пасадцы на вайсковы аэрадром у Аленягорску разьбіўся расейскі бамбавік Ту-22 М3.

Агенцтва ТАСС перадае, што з чатырох чалавек, якія знаходзіліся на борце, выжылі двое — камандзір і штурман. Падобную інфармацыю перадае і «Інтэрфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі.

У міністэрстве заяўляюць, што самалёт разьбіўся пасьля таго, як крануўся ўзьлётнай паласы. Бамбавік зьдзяйсьняў вучэбна-трэніровачны палёт без боекамплекту.

На месцы крушэньня ўзьнікла ўзгараньне, яго тушаць вайскоўцы і пажарнікі, перадаюць расейскія агенцтвы.

Звышгукавыя бамбавікі Ту-22 мадыфікацыі М3 эксплюатуюцца з канца 70-х гадоў. Апошнія экзэмпляры пабудавалі ў пачатку 90-х гадоў пасьля распаду СССР. Міністэрства абароны Расіі заяўляла аб плянах мадэрнізаваць некалькі дзесяткаў такіх самалётаў.

XS
SM
MD
LG