Адзін з пасажыраў авіярэйсу Сургут — Масква падчас палёту запатрабаваў накіраваць самалёт ў Аўганістан. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў авіядыспэчарскіх службах.
Паводле дадзеных сэрвісу Flight Radar, на борце «Боінга 737» адбылася пазаштатная сытуацыя. Самалёт зьмяніў кірунак палёту, мяркуючы па траекторыі, можна меркаваць, што ён прызямліўся ў Ханты-Мансійску.
Пазьней начальнік Уральскага міжрэгіянальнага тэрытарыяльнага ўпраўленьня паветранага транспарту Расавіяцыі Аляксандр Шулепаў пацьвердзіў агенцтву ТАСС, што самалёт, які ляцеў з Сургуту ў Маскву, перанакіраваны ў Ханты-Мансійск.
ТАСС паведамляе са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах, што на борце «былі зафіксаваныя хуліганскія дзеяньні».