Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра ваша здароўе раскажа пот, ужо неўзабаве


У продажы хутка зьявяцца прылады, якія дазволяць выявіць праблемы са здароўем праз аналіз поту на скуры.

Гэта прадказвае The New York Times, спасылаючыся на публікацыю ў навуковым часопісе Science Advances.

Публікацыя апісвае найноўшае дасягненьне ў такой тэхналёгіі — невялікіх памераў датчык (колца дыямэтрам некалькі сантымэтраў), які зьбірае інфармацыю, прычэплены да скуры на руцэ, не патрабуючы ні батарэйкі, ні дроту. У адрозьненьне ад фітнэс-манітораў, якія маюць даволі вялікія памеры, гэты датчык значна меншы і лягчэйшы ды больш зручны ў карыстаньні.

Новая прылада, якая аналізуе хімічны склад поту, дазваляе атрымаць інфармацыю ў рэальным часе пра вадародны паказьнік (pH), хуткасьць паценьня, а таксама ўзроўні хлярыду, глюкозы і малочнай кіслаты ў целе — высокі ўзровень гэтых рэчываў можа сыгналізаваць пра мукавісцыдоз, дыябэт або адсутнасьць кіслароду ў арганізьме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG