Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 нявінных звычак, якія шкодзяць здароўю больш, чым мы думаем


Мы можам здорава харчавацца, хадзіць у трэнажорную залю і пры гэтым некаторыя з нашых штодзённых звычак могуць сур’ёзна шкодзіць здароўю. Пра гэта на сайце sharecare. com піша Тэйлар Лупаў.

1. Распарадак дня

Усе мы пераважна ведаем, што курэньне і частае харчаваньне фаст-фудам шкодзяць здароўю. Але ня ўсе пакуль ведаюць, што ня меншую, а можа і большую шкоду нашаму здароўю наносяць такія рэчы, як пропуск абеду і недахоп сну.

Распарадак дня павінен быць узьведзены ў ранг асабістага закону для кожнага.

2. Не заставайцеся занадта доўга ў бары

Памяркоўнае спажываньне алькаголю лічыцца карысным для здароўя сэрца і даўгалецьця. Але кожны лішні кактэйль разбурае наша здароўе.

Адмоўны эфэкт наступае, калі жанчына перавышае норму 7 напояў у тыдзень. У мужчын тое самае адбываецца, калі яны перавышаюць норму 14 напояў у тыдзень.

П’янства зьвязана з павышанай рызыкай высокага крывянога ціску, сардэчнай недастатковасьці і інсульту.

3. Не забывайце пра сэкс

Сэкс дапамагае змагацца са стрэсам.

Адно дасьледаваньне паказала, што людзі, якія маюць рэгулярны сэксуальны кантакт са сваім партнэрам, маюць меншыя паказчыкі артэрыяльнага ціску, чым тыя, хто сэксу ня мае. Лекары робяць выснову, што сэксуальна актыўныя могуць лепш даваць рады стрэсу.

Іншае нядаўняе дасьледаваньне паказала, што дотык сэксуальнага партнэра можа панізіць крывяны ціск.

Больш за тое. Рэгулярны сэкс можа дапамагчы ў барацьбе з хваробамі і падтрымлівае наш пачуцьцёва-эмацыйны статус.

Калі мы наладжваем сэксуальнае жыцьцё, цела адказвае падзякай у выглядзе лепшага здароўя.

4. Не выкарыстоўвайце ватныя тампоны для чысткі вушэй

Шмат у каго ёсьць звычка пасьля ванны пачысьціць вушы ватнымі палачкамі.

Тым часам лекары сьцьвярджаюць, што ватныя палачкі не зьяўляюцца эфэктыўным сродкам выдаленьня вушной серы. Насамрэч, гэты мэтад можа спарадзіць драпіны і парэзы ўнутры вуха, загнаць серу глыбей і нават пракалоць барабанную перапонку.

Існуюць іншыя спосабы эфэктыўнай ачысткі вушэй. Парайцеся наконт іх зь лекарам.

Агулам лічыцца, што водныя працэдуры ачышчаюць нашы вушы.

5. Не цярпіце, калі хочаце па малой патрэбе

Часам затрымка мачы непазьбежная. Але некаторыя з нас маюць звычку цярпець да апошняга. Лекары кажуць, што затрымка мачы можа пашкодзіць мачавы пухір.

У дадатак да болю і дыскамфорту, затрымка апаражненьня мачавога пухіра можа прывесьці да інфэкцыі мачавых шляхоў.

Так што лепш за ўсё прыслухоўвацца да сыгналаў цела і своечасова адгукацца на іх.

6. Ня ежце за працоўным сталом

Пісьмовы стол для абеду зручны, але шкодны.

Працоўны стол, як тэлевізар або экран кампутара, адцягвае ўвагу непасрэдна ад працэсу насычэньня. Гэта зьвязана з пераяданьнем і павелічэньнем вагі.

Зь іншага боку, нядаўняе дасьледаваньне паказала, што ўсьвядомленае харчаваньне, на працягу якога вы актыўна думаеце пра тое, што вы спажываеце, можа дапамагчы схуднець.

І яшчэ адна парада. Устаньце ад працоўнага стала і атрымайце асалоду ад абеду стоячы. Працяглае сядзеньне — шкоднае, яно выклікае атлусьценьне, высокі крывяны ціск і павышаны ўзровень цукру ў крыві.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG