Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коміка Зяленскага вылучылі кандыдатам у прэзыдэнты Ўкраіны


Партыя «Слуга народа» вылучыла шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага кандыдатам у прэзыдэнты Украіны. Такое рашэньне было прынятае на пазачарговым зьезьдзе партыі 21 студзеня.

Уладзімір Зяленскі, актор і кіраўнік студыі «Квартал 95», заявіў, што возьме ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі, у навагоднюю ноч у этэры тэлеканалу «1+1».

Нядаўна Зяленскі пацьвердзіў, што праз кіпрскую фірму валодае разам зь бізнэс-партнэрамі трыма расейскімі кінакампаніямі, адна зь якіх перамагла ў конкурсе на атрыманьне сродкаў ад Міністэрства культуры РФ. Пра гэты расейскі бізнэс шоўмэна журналісты «Схемы: карупцыя ў дэталях» (супольны праект Радыё Свабода і тэлеканалу «UA: Першы») расказалі ў расьсьледаваньні «Зялёная сям’я ру». Раней у інтэрвію вядомаму ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону Зяленскі заяўляў, што закрыў свой бізнэс у Расеі ў 2014 годзе.

Паводле апытаньняў розных сацыялягічных цэнтраў Украіны, Уладзімір Зяленскі займае другі ці трэці радок у рэйтынгах кандыдатаў у прэзыдэнты.

Паводле стану на 18 студзеня Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 10 кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.

Чарговыя выбары прэзыдэнта прызначаныя на 31 сакавіка 2019 году. Перадвыбарчая кампанія пачалася 31 сьнежня. З гэтага дня пачалася рэгістрацыя патэнцыйных кандыдатаў у ЦВК і перадвыбарная агітацыя. Да 9 лютага 2019 будзе абвешчаны канчатковы сьпіс прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG