Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп чакае зь нецярпеньнем сустрэчы з Кім Чэн Ынам у канцы лютага


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю заявіў, што чакае зь нецярпеньнем сустрэчы зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам, якая мае адбыцца ў канцы лютага.

Адміністрацыя Трампа плянуе правядзеньне другога саміту ЗША — КНДР у Віетнаме. У якасьці месца правядзеньня разглядаюцца Ханой, Дананг і Хошымін, паведаміла ў нядзелю агенцтва Bloomberg.

Прэс-сакратар Белага дому Сара Сандэрс у пятніцу паведаміла, што другая сустрэча лідэраў ЗША і КНДР адбудзецца бліжэй да канца лютага. Mесца правядзеньня саміту будзе абвешчана пазьней, заявіла яна па выніках праведзеных у Вашынгтоне перамоваў амэрыканскага лідэра з загадчыкам аддзелу адзінага фронту ЦК Працоўнай партыі Карэі Кім Ён Чхолем.

У якасьці найбольш верагоднага месца сустрэчы лідэраў дзьвюх краін СМІ называлі віетнамскі Дананг, у якім у 2017 годзе прайшоў саміт Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.

Першая ў гісторыі сустрэча лідэраў ЗША і КНДР прайшла 12 чэрвеня 2018 году ў Сынгапуры. Па яе выніках Дональд Трамп і Кім Чэн Ын прынялі супольную заяву. Пхэньян абвясьціў пра прынцыповую гатовасьць да поўнай дэнуклеарызацыі, а ЗША абавязаліся даць КНДР гарантыі бясьпекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG