Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заяўляе, што атрымаў ліст ад Кіма і спадзяецца зь ім неўзабаве ўбачыцца


Дональд Трамп на саміце з Кім Чэн Ынам летам у Сынгапуры
Дональд Трамп на саміце з Кім Чэн Ынам летам у Сынгапуры

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заяўляе, што атрымаў «цудоўны ліст» ад лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына і спадзяецца неўзабаве ўбачыцца зь ім.

Выступаючы ў Белым доме 2 студзеня, Трамп заявіў, што яму з Кімам удалося наладзіць «вельмі добрыя стасункі».

20 сьнежня Паўночная Карэя заявіла, што не адмовіцца ў аднабаковым парадку ад сваёй ядзернай зброі, калі Злучаныя Штаты першыя не ліквідуюць ядзерную пагрозу са свайго боку.

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэліся ў чэрвені 2018 году ў Сынгапуры, дзе агучылі мэту «поўнай дэнуклеарызацыі» Карэйскага паўвострава без удакладненьняў, калі і як гэта павінна адбыцца.

З таго часу ў перамовах наконт ядзернага раззбраеньня Паўночнай Карэі не было адчувальнага прагрэсу. Вашынгтон хоча, каб КНДР падала ясную справаздачу аб сваіх ядзерных і ракетных магутнасьцях, якія, згодна з патэнцыйным пагадненьнем, павінны быць агледжаныя і дэмантаваныя.

Са свайго боку, Пхэньян настойвае на тым, каб спачатку ЗША адмянілі санкцыі.

19 сьнежня спэцыяльны прадстаўнік ЗША ў пытаньнях Паўночнай Карэі Стывен Бігун паведаміў, што Вашынгтон разглядае магчымасьць паслабленьня абмежаваньняў на перамяшчэньне ў дачыненьні КНДР, каб спрыяць перавозу гуманітарных грузаў. Такая саступка мела б на мэце разблякаваць ядзерныя перамовы.

Раней амэрыканская выведка неаднаразова заяўляла пра тое, што КНДР ня робіць рэальных крокаў у дэнуклеарызацыі, нягледзячы на дамоўленасьці паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам. Са свайго боку, прэса КНДР абвінаваціла ЗША і Паўднёвую Карэю ў падрыве пагадненьня, накіраванага на зьніжэньне напружанасьці ў рэгіёне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG